«Трыбунал» Андрэя Макаёнка ў Новым драматычным тэатры

70-годдзе Вялікай Перамогі адзначалі на кожнай тэатральнай пляцоўцы — вечарынай памяці, кампазіцыяй з вершаў і песень, тэатралізаваным канцэртам. Радзей — спектаклем. Зусім рэдка — спектаклем запатрабаваным. Вялікую Айчынную і Другую сусветную беларускі тэатр прыпадобніў ці не да святога запавету: у нас па-ранейшаму вядуць рэй п’есы выпрабаваныя, у асноўным створаныя за савецкім часам. Старыя добрыя (як і пісьменнікі — па бальшыні сваёй). На іх увасабленне надзвычай рэдка ўплывае сучаснае веданне ці ўзровень асэнсавання гістарычных падзей. Мастацкая вартасць вымагае адкрыцця — тэмы, аўтара, героя. «Трыбунал» Андрэя Макаёнка ў Новым драматычным тэатры

Народная памяць Ірына Травіна (Томск, Расія)

Для Андрэя Макаёнка Вялікая Айчынная вайна — перажытая трагедыя, і на прыкладзе вясковай сям’і з п’есы «Трыбунал» ён аднавіў трагедыю вайны сусветнай. Гэтай п’есай Макаёнак, так бы мовіць, апярэдзіў тое, што ў 1980-я паменавалі «поствампілаўскай», ці «маг нітафоннай», драматургіяй. Тэкст выглядае плоскасцевым, нават архаічным, што дае прастору для фантазіі рэжысёра: тыя, пра каго ідзе гавор ка, яшчэ жывыя, але іх усё менш, яны адыходзяць… Жанр, вызначаны драматургам, — народны лубок. Ён практычна знік з сучас нага тэатра. Тым больш складана артыстам мінскага Новага драматычнага тэ атра і рэжысёру Сяргею Кулікоўскаму адпавядаць ягоным законам: лубок — гэ та абсалютная шчырасць, дзіцячая наіўнасць і натуральнасць існавання, ён не дапускае камікавання, гімораў, падкрэсленага імкнення весяліць. Дый гледачы збольшага не ведаюць, як часта за смехам і весялосцю рушыць трагедыя — хай яна заспее глядзельню знянацку, пасля таго, як пацешаць наіўнасць і шчырасць. …На гэтую асаблівасць варта зважаць выканаўцам самай значнай мужчын скай ролі — бацькі вялікага сямейства Цярэшкі, якога ўсе клічуць Калабком, — артыстам Аляксандру Гусеву і Ігару Мікалаеву. Не трэба баяцца быць звычай нымі — менавіта ў гэтым зерне вобраза іхняга героя. За наіўнай хітраватасцю вясковага прасцяка хаваецца яго сутнасць, яго асабістая вайна з захопнікамі і здраднікамі. І тады лубок трансфармуецца ў класічную трагедыю… У гэтай гісторыі восем дзейных асоб, але ёсць і дзявятая — музыка. Як заўжды ў спектаклях Сяргея Кулікоўскага, яна супадае з духоўным жыццём герояў, якое і вызначае іхнія ўчынкі. Музыка Вівальдзі — гэта і зіма, і холад, і нарастанне тры вогі. Знакаміты «Сурок» Бетховена — цеплыня роднай хаты, абяцанне абаро ны ад усіх бедаў, што чакаюць чалавека за яе межамі. Шапэн — сустрэча з веч насцю. А яшчэ спяваюць беларускую песню — «…што пасееш, тое і пажнеш». Рэжысёр злучыў далікатнае гукавое прадзіва ў адзінае палатно. Гісторыя выдатна вырашана і сцэнаграфічна. Ва ўмоўным афармленні прысут нічаюць сапраўдныя прадметы народнага побыту, адшуканыя мастачкай Мары най Шустай у сялянскіх гаспадарках: прыстасаванне для прасавання бялізны, чыю назву ўжо амаль ніхто не згадае; драўляныя ступкі, у якіх таўкуць збож жа; сярпы і сякеры; абраз Божай Маці, да якой звяртаюцца па дапамогу і аба рону; выцвілыя сямейныя фатаграфіі. Стылізаваныя жаночыя строі здаюцца аўтэнтычнымі — так зграбна выглядаюць усе ўдзельніцы спектакля. Наколькі дакладныя актрысы ў тым, як укрываюць сябе хусткамі, выходзячы надвор! А там мароз — светлавая аздоба належыць Таццяне Кудзінавай: сыплецца з-пад ка ласнікоў сняжок, ззяючы пад тэатральным святлом, з’яўляецца месяц на небе… Пластычнае рашэнне (рэжысёр па пластыцы — Марына Баранава) асабліва вы разна выяўлена ў сцэне ачышчэння хаты ад варожай сілы; абрад узяты з народ ных павер’яў, з варажбы. Увесь спектакль — адзіная шчыльна скампанаваная канструкцыя; у цэнтры — жыццё сялянскай сям’і, даверліва адкрытае гледачам. А цэнтр гэтай сям’і — Паліна, маці «цэлай плоймы дзяцей», актрыса Таццяна Папова, яркая, моцная, сапраўдная маці-Радзіма, маральнае апірышча сы ну — падлетку Валодзьку (Павел Чарноў), самаму безабароннаму і самаму адважнаму з усёй радзіны (гэтыя дзве ролі выконваюцца адным складам артыстаў), і свайму гаманкому, не прадказальнаму мужу Калабку, чыёй сур’ёзнасці ніхто не верыць… Шчыра, даверліва будуюцца адносі ны маці з дочкамі Галяй (Аляксандра Некрыш і Вольга Каралёнак) і Зінай (Надзея Анціповіч і Вольга Роік), з нявесткай Надзяй (Кацярына Ерма ловіч і Юлія Мяжэннікава). Абодва склады выканаўцаў вартыя, кожны выяўляе сямейныя дачыненні — са перніцтва між дочкамі, якіх па-розна му любяць бацькі, ды насцярожанасць свекрыві да нявесткі — і сёння такое часцяком здараецца ў сем’ях. Яднае ўсіх адно — сыны і зяці Цярэшкавай сям’і ваююць. Іх чакаюць у роднай ха це, спадзяюцца на перамогу. Іх баяцца ворагі — немец-фашыст і здраднік Сырадоеў, бесцырымонны, самаўпэў нены «ўладар» у выкананні Аляксея Верашчакі і баязлівы хамула ў трак тоўцы Арцёма Пінчука. Ігар Падлівальчаў і Сяргей Тоўсцікаў, занятыя ў ролі нямецкага каменданта, зрабілі вобраз чалавечым, але надта ўжо непрывабным — п’яны «гаспадар жыцця», які дапаў да ўлады. Акцёры выйшлі за межы законаў лубка, пе раціскаючы ў дэталях, асабліва Ігар Падлівальчаў, але гэта, спадзяюся, мі нецца. Важна тое, што ўсе выканаўцы паверылі рэжысёру і пайшлі за ім… Напрыканцы адзначу: трэба ведаць гісторыю свайго этнасу, яго культуру і побыт, шанаваць народную памяць, быць сапраўдным патрыётам сваёй краіны, каб стварыць настолькі да кладную выяву народнага — не побы ту, але быцця, веры і адданасці кара ням, як гэта зрабіў рэжысёр Сяргей Кулікоўскі ў спектаклі паводле п’есы Андрэя Макаёнка.

Мастацтва 05/2015

Як узарэш, так і збярэш Жана Лашкевіч

У Новым драматычным тэатры пад абаянне «Трыбуналу» Андрэя Мака ёнка падпаў рэжысёр Сяргей Кулікоўскі, але ў вызначэнні жанру спек такля сумленна рушыў за аўтарскім «народным лубком». Гукавы шэраг сцэнічнага твора, пакліканы вылучыць адвечную ра цыю сялянскага быцця, распачынае пранікнёны Вівальдзі. Яго пе раймае народная песня: маці сямейства і нявестка моцна перажываюць, бо немцы сагналі на пляц вясковых мужыкоў, таму за гаспадарчым клопатам спя ваюць. Наіўна-пранізліва. Аж каралі на матчынай шыі падкідае. З лубочных пазураў выдзіраюцца хіба дзве сцэны спектакля: абносіны свечка мі хаты, запаскуджанай варожым духам, ды шыхтаванне сямейнікаў паўколам на сцэнічным пандусе (ён вызначае прастору хаты), калі цягнуць-размяркоўва юць вяроўчыну — рыхтуюцца вязаць бацьку-здрадніка ды ў мех пакаваць. Інту ітыўна рэжысёр адчувае: асобы персанажаў і шэраг сцэнічных падзей вызначае нешта моцнае, магутнае, але што менавіта? …Карнавал. Менавіта — карнавал, велічны і жахлівы. У ім дарэчныя і фарс, і жывая карціна, і алегарычная фігура, а мяжу смеху можа пакласці палаючае ахвярапрынашэнне. У страшным карнавале «Трыбуналу» немец колькі разоў паўтарае свежаспечанаму старасце Цярэшку: «Ты цяпер тут начальнік, ты над імі (вяскоўцамі — Ж.Л.) цар»! Прадстаўнік «новага парадку» прызначае Ця рэшку на ролю блазна і дае ўладу з усімі паўнамоцтвамі — Цярэшка карацьме, шкадавацьме, вымагацьме; як «дзікі чалавек» цешыцьме немца, бо клопат таго, хто «першы раз у жыцці начальнікам стаў», — дагадзіць таму, хто яго начальні кам зрабіў. Падрабязная, разгорнутая п’янка з акупантам — сцэна размеркаван ня роляў. Цярэшка — блазен новага ладу. Паліна ў нямецкіх вачах — блазнава жонка, таксама блазен. Яе за жарты і грубіянства (надта непаважліва яна абыходзіцца з паліцаем Сырадоевым, абы-што вярзе немцу) могуць забіць сёння і проста ў хаце. Цярэшку — заўтра і на плошчы, каб іншых блазнаў прыстрашыць. Праз выкананне Аляксандра Гусева і Таццяны Паповай персанажы адчу ваюць (шкада, не ўсведамляюць) свае блазенскія ролі. Мусяць ім адпавя даць і забаўляючы захопніка, і спавя даючыся, і цягнучы фарс перад дзець мі. Але афарбоўкі ды ацэнкі вымагае тэкст пра сакратара райкама, які да верыў Цярэшку сваю схованку; пра савецкую ўладу, якая трактуецца най лепшай; пра радзіму-маці, тоесную шматдзетнай жанчыне. Дакладнага сэнсавага націску вымагае і трыбунал, справядлівы суд, пра які кажа Паліна. Зважым: словы Цярэшкі — не ўчынкі, не намеры, толькі словы! — хіляць яе да смяротнага выраку, маўляў, у мех яго, здрадніка, ды ў сажалку. Усё жыц цё, якое сведчыць за мужа і бацьку, аказваецца па-за пільнасцю, па-за до казнасцю судовых (сямейнікаў!)… Правілы гульні, складзенай з крыва вых і разбуральных праяў эпохі, пер санажы Макаёнка ведаюць. Артысты стараюцца дзейнічаць як у «народ ным лубку». Відавочна, драматургіч ны матэрыял і ягонае ўвасабленне не паразумеліся. Такім чынам, цынічны, жорсткі і нахабна-асцярожны завада тар карнавалу паліцай Сырадоеў (Па ліну грозьбай пераймае ды просьбай кантралюе! Валодзьку падазрае і вы чэквае! да нявесткі Надзеі гвалтам чэ піцца! самае галоўнае — немца пашыў у блазны!) застаецца персанажам дру гарадным і невыразным… Трагічны фінал рыхтуе Валодзька. Шчыра змагаецца з бацькам-здрадні кам, пакуль маці, самая разумная з Ця рэшак, вызнае прычыну ўзвышэння мужа да пасады вясковага старасты. Фінал карнавалу — ахвярапрынашэн не дзіцяці блазенскай пары. Страш нае і шчымлівае, амаль паводле кла сікі. Але ў народным лубку па сцэне тупае зацяты хлапчына, у хаце шапкі не здымае, нікому не змаўчыць, сам сабе трыбунал… Старая добрая п’еса выпрабоўвае тэатр на паразуменне з часам.

31.3.2017
 

Добавить комментарий