Золатам па аксаміце

«Ка­лі б ве­даць…» па­вод­ле «На­ва­ль­ні­цы» Аляк­сан­дра Астроў­ска­га ў Но­вым дра­ма­тыч­ным тэ­атры

Ну, нам гэ­та вы­па­дае ўсвя­до­міць про­ста са шко­ль­нае лаў­кі. Та­му і вя­лі­кую тэ­му Ку­лі­гі­на з яго­ным удас­ка­на­лен­нем жыц­ця рэ­жы­сёр Сяр­гей Ку­лі­коў­скі як бы пра­мі­нае, ска­ра­чае кан­флік­ты і тэкст, пе­ра­асэн­соў­вае воб­раз.

 

У вы­ка­нан­ні Ва­ле­рыя Глаз­ко­ва Ку­лі­гін пі­ль­нуе, со­чыць (так што ча­сам вы­дае на хва­ра­ві­тае за­ця­тае шпе­га­ван­не), лі­та­ра­ль­на — праз бі­нокль — уз­іра­ецца ў на­ва­кол­ле, дэк­ла­ру­ючы яго­нае ўпа­рад­ка­ван­не ды за­ха­ван­не. І між­во­лі раз­бі­рае ўсе аб­ыва­це­льс­кія сак­рэ­ты: мы, маў­ляў, ду­ма­ем, што яны ра­бо­ту ро­бяць аль­бо Бо­гу мо­ляц­ца, а яны сва­іх ся­мей­ні­каў ты­ра­няць. Сям’я — спра­ва та­емная, сак­рэт­ная…

 

Дзея­нні Ку­лі­гі­на на­гад­ва­юць вы­ка­нан­не аб­ра­ду, але яго ў спек­так­лі спраў­ляе ледзь не кож­ны ста­лы пер­са­наж. У су­час­най прак­ты­цы існуе тэ­атр як ры­ту­ал; Сяр­гей Ку­лі­коў­скі як бы інвер­туе, вы­ва­роч­вае пры­ём і прад­стаў­ляе ры­ту­ал жыц­ця, дзе ся­мей­нае ко­ла, агор­ну­тае жор­сткай мес­тач­ко­вай та­емнас­цю, на­бы­вае адзна­кі код­ла, а ся­мей­ні­кі па­ўста­юць ахвя­ра­мі пад­ступ­най тра­ды­цыі. У ха­це Ка­ба­на­вай не жар­там мя­туць, мы­юць ды па­ра­дку­юць. За па­ру­ша­ную чыс­ці­ню яна ка­рае су­во­ра, штох­ві­лі­ны за­ня­тая пі­ль­на­ван­нем звы­чаю. Адзі­ны раз, у сцэ­не на­чно­га спат­кан­ня з Дзі­кім, зля­тае пры­від па­чуц­ця (не анёл) і за­спя­вае Ка­ба­на­ву зня­нац­ку. На­тал­ля Ка­пі­то­на­ва вы­лу­чае яе пры­ха­ва­нае ча­кан­не, раз­важ­лі­вую га­тоў­насць ад­ка­заць муж­чы­ну-роў­ню і на­ват не ад­мо­віць, але Дзі­кой, як трап­на на­крэс­лі­вае Сяр­гей Тол­сці­каў, дбае пра сваю за­вя­дзён­ку — пе­рад­усім трэ­ба па­га­ва­рыць. Бо ён жа да­ска­на­ліц­ца па-свой­му, пра што і пры­зна­ецца без це­ню жа­лю: то­ль­кі за­ікні­ся яму пра гро­шы, у яго «ўсю нут­ра­ную рас­па­ль­ваць ста­не». Так і да­бро на­за­паш­вае — то сквап­нас­цю, то пры­ні­жэн­нем.

 

Цём­нае цар­ства сям’і — ці ж на­сто­ль­кі дат­клі­вая тэ­ма для сён­няш­ня­га тэ­атра? Па­ці­ка­ві­ла­ся ста­тыс­ты­кай… Лепш бы не ці­ка­ві­ла­ся. Ся­мей­ны гвалт, пры­гнёт, кры­ва­выя не­па­ра­зу­мен­ні, ня­дбай­ства й не­даг­ляд — та­кім чы­нам, Но­вы тэ­атр інтэ­лі­ген­тна ца­ляе ў пра­бле­му пры­ха­ва­ную, раз­га­лі­на­ва­ную, ад’еўшую про­ць­му срод­каў-вы­сіл­каў гра­мад­скас­ці й дзяр­жа­вы. Ула­да цем­ры ў но­вых эстэ­тыч­ных ва­рун­ках дзі­вос­на ад­па­вя­дае тра­ды­цый­ным пе­ра­ка­нан­ням ту­тэй­ша­га ча­ла­ве­ка. Не­да­лё­ка ж мы ад­ышлі­ся ад Ка­ба­на­вай за сто пя­ць­дзя­сят га­доў (п’еса Аляк­сан­дра Астроў­ска­га з’яві­ла­ся ў 1859-м). А ко­ль­кі лю­ду не зва­жае на ся­мей­ны рос­квіт і аб­авя­зак!..

 

…Але рэ­жы­сёр на­стой­вае: ахвяр­ны аб­авя­зак дзе­ля сям’і, спра­вы, мэ­ты мо­жа вы­гля­даць ду­жа не­пры­ваб­на, ды што там — па­чвар­на. Вы­ма­гаць са­ма­спа­лен­ня ўда­вы на вог­ніч­шы му­жа-ня­бож­чы­ка. Жыў­цом ха­ваць слу­гу по­бач з не­жы­вым гас­па­да­ром. Зрэш­ты, вы­слоў­е пра ся­мей­ную не­дас­ка­на­ласць з та­го са­ма­га шэ­ра­гу — па­ха­ваць ся­бе між ча­ты­рох сцен. Па­ха­ва­ль­ны пры­гнёт ледзь улоў­на ата­чае пер­са­на­жаў з пер­шай сцэ­ны: па­ста­ноў­шчык збі­рае дзей­ных асоб у кан­цэр­тным пра­ло­гу, як той ка­заў, у бляс­ку і ве­лі­чы, зму­шае іх ра­з­у­мец­ца і вы­да­ваць свае існыя да­чы­нен­ні, па­ра­дку­ючы­ся па мес­цах на аван­сцэ­не і раз­гля­да­ючы пуб­лі­ку; на не­йкі мо­мант гля­дзе­ль­ня і сцэ­на ўраў­на­важ­ва­юцца ў пра­ве дзі­віц­ца ад­на на ад­ну. Так і бу­дзе. Ці не кож­ны пер­са­наж па­тра­піць сці­ша­на та­ро­піц­ца ў пры­ціх­лую цям­рэ­чу за­лы і шу­каць, ча­каць, па­клі­каць… Зда­ецца, гэ­ты стан за­вец­ца ну­дою — ка­лі спо­са­бам існа­ван­ня ро­біц­ца ча­кан­не і аб­ачлі­васць.

 

Да­сціп­нае сцэ­ніч­нае аздаб­лен­не Свят­ла­ны Ма­ка­ран­ка, у якім спа­нат­ра­нае во­ка па­знае стан­дар­тныя бля­ша­ныя на­чоў­кі, уяў­ляе з ся­бе што­сь­ці ся­рэд­няе па­між афар­млен­нем фі­лар­ма­ніч­най сцэ­ны і, пе­ра­пра­шаю, віт­ры­най па­ха­ва­ль­на­га спец­кам­бі­на­та — пад­све­ча­ныя ме­та­ліч­ныя пра­ста­кут­ні­кі, якія спа­га­дзя пе­ра­тво­рац­ца то ў тры­бу­ны, то ў па­ркан, праз яго Ка­ця­ры­на па­мкне да Ба­ры­са, а по­тым з яго ўтво­рыц­ца тру­на з веч­кам — для Ка­ця­ры­ны… Так пад­ступ­лі­ва і ціх­мя­на, па­прос­ту раз­гор­тва­ецца ме­та­фа­ра па­ха­ван­ня жыц­ця. Не ад­ной Ка­ця­ры­ны, вя­до­ма ж.

 

Кан­цэр­ты ў Ка­ба­на­вай, ві­даць, зра­бі­лі­ся тры­ва­лай за­вя­дзён­кай, бо мод­на і ні­ку­ды не трэ­ба вы­праў­ляц­ца. Пры­го­жа, зла­джа­на спя­ва­юць Ка­ця­ры­на ды Вар­ва­ра, тан­чыць слу­га (адзі­ны за­мест усёй двор­ні, вы­пі­са­най дра­ма­тур­гам) — прад­стаў­ляе па­ро­дыю на ба­лет, але гнут­кі і ру­ха­вы Эрык Аб­ра­мо­віч на­во­дзіць на дум­ку пра ад­ора­насць ча­ла­ве­ка, ахвя­ра­ва­ную жыц­цё­вым вы­го­дам: яго­нае мес­ца ў до­ме не­двух­сэн­соў­на вы­зна­чы­лі пло­це­выя жа­дан­ні гас­па­ды­ні.

 

Адзна­каю ку­ль­тур­ных пе­ра­ваг ся­мей­ні­каў ро­бяц­ца ў спек­так­лі пес­ні Аляк­сан­дра Вяр­цін­ска­га. Праз іх, зда­ва­ла­ся б, мож­на вы­лу­чыць пэў­ны гіс­та­рыч­ны час, ды не — гу­чаць яны надзі­ва па­за­ча­са­ва, але дзеян­не на­бы­вае да­дат­ко­вае вы­мя­рэн­не: так, ад­ны сум­лен­на ся­дзяць па ха­тах, але зму­ша­юць іншых ця­гац­ца ту­ды, дзе мож­на пе­ра­няць мод­ныя за­ба­вы.

 

Та­кім чы­нам, у све­це Ка­ба­на­вай да­чу­ва­ецца го­лас інша­га жыц­ця. Па-свой­му ня­вы­тан­ча­на­га і хва­ра­ві­та­га, але яно чап­ляе, цве­ліць, вы­ма­гае ці­ка­віц­ца са­бой, пе­ра­й­маць свае но­ра­вы і кло­па­там вы­ка­наў­цы Аляк­сея Ве­раш­ча­кі вы­зна­чае па­во­дзі­ны Ці­ха­на Ка­ба­на­ва, ма­ла­до­га му­жа Ка­ця­ры­ны, ка­лі та­му вы­па­дае ехаць па спра­вах: на­гу­ляц­ца як ма­га, ну й на­піц­ца, бо звы­чай та­кі. А пе­сень-тан­цаў яму і до­ма не бра­куе.

 

…Спе­вы-ско­кі — ад­мет­ная асаб­лі­васць усіх па­ста­но­вак Сяр­гея Ку­лі­коў­ска­га, дзе дра­ма­тыч­ныя артыс­ты спя­ва­юць со­ла і а ка­пэ­ла, не цу­ра­юцца му­зыч­ных інстру­мен­таў і ўсё час­цей спа­вя­да­юць за­ко­ны му­зыч­най дра­ма­тур­гіі. Праз гэт­кую му­зыч­насць, спеў­насць, вы­тан­ча­ную гус­тоў­насць са сцэ­ны ледзь за­ўваж­на зі­ха­ціць та­емнасць, на­крэс­ле­ная яшчэ Астроў­скім, але сён­няш­ня­му гле­да­чу пе­ра­важ­на не­вя­до­мая. У рас­по­ве­дзе Ка­ця­ры­ны пра ба­ць­коў­скі дом гу­чыць на­ступ­нае: «А пры­йдзем у цар­кву, возь­мем­ся за якую-не­будзь ра­бо­ту, бо­льш па акса­мі­це зо­ла­там…» Шэ­раг аса­цы­яцый за­звы­чай пе­ра­ймае цар­ква (ма­ла­дая ка­бе­та яшчэ й мо­ліц­ца, як анёл), але існасць, сут­насць Ка­ця­ры­ны вы­яўляе ра­бо­та — па акса­мі­це зо­ла­там. Та­кую ра­бо­ту да сён­ня вы­кон­ва­юць то­ль­кі аб­ра­ныя май­стры­хі, чыё май­стэр­ства не жар­там на­зы­ва­юць мас­тац­твам. Та­кая ра­бо­та вы­ма­гае за­ўсёд­на­га пер­фек­цы­яніз­му і фар­муе асо­бу на­­коль­кі па­тра­ба­ва­ль­ную, на­сто­ль­кі цяр­плі­вую, уваж­лі­вую, ураў­на­ва­жа­ную. І — сва­бод­ную, аб­са­лют­на сва­бод­ную ў цвёр­дых, вы­зна­ча­ных меж­ах так зва­на­га ка­но­ну. Да­рэ­чы, ме­на­ві­та сва­бо­да за­бяс­печ­вае вы­жы­ван­не ра­мяс­тва — існа­ван­не раз­ма­ітых ру­кат­вор­ных школ, раз­віц­цё і да­ска­на­лен­не май­стэр­ства. (Па-свой­му гэ­та па­цвяр­джае фі­льм «Вы­шы­ва­ль­ні­цы» Эле­а­нор Фа­чэ, дзе спа­нат­ра­ная май­стры­ха ма­дам Ме­лі­кян у вы­ка­нан­ні Ары­ян Аска­рыд праз на­ву­чан­не вы­шы­ван­ню цал­кам мя­няе жыц­цё сям­нац­ца­ці­га­до­вай Клер, ця­жар­най, не­за­муж­няй і бес­пра­цоў­най — яе ро­лю ўва­со­бі­ла Ла­ла Най­марк.) Ве­ра­год­на, артыс­тка Ка­ця­ры­на Ерма­ло­віч пра гэ­та ве­дае, бо пра­гу ка­хан­ня сва­ёй ге­ра­іні праз па­ста­ву і ма­не­ру па­во­дзі­наў ата­ясам­лі­вае з ра­бо­тай зо­ла­там па акса­мі­це — све­там вы­ключ­на­га ха­рас­тва і згар­ма­ні­за­ва­нас­ці. Ёй бы гол­ку ў ру­кі, а трэ­ба скрэб­сці, ша­ра­ваць ды це­шыць свяк­роў спе­ва­мі пад фар­тэ­пі­яна. І зо­ла­та для ра­бо­ты ня­ма­ша­ка. Мож­на, вя­до­ма, па­спра­ба­ваць воў­наю па льне, да та­го ж мяк­кі, спа­кой­ны, пад­атны Ба­рыс (за­ўваж­ная і ве­ль­мі трап­ная ра­бо­та Па­ўла Чар­но­ва) — як той акса­міт… дый пад пры­му­сам цяж­ка ўзяць ды вы­зна­чыць, хто ты ёсць і ча­го на­праў­ду жа­да­еш. А да­лей — ры­ту­ал спа­ку­шэн­ня праз Вар­ва­ру (а Ба­ры­са — праз Куд­ра­ша), і за­мест зо­ла­та па акса­мі­це — дзе­сяць на­чэй па­чуц­ця (ка­хан­ня, сва­бо­ды, здра­ды). Не ха­рас­тва.

 

Пры­знан­не Ка­ця­ры­ны, аб­стаў­ле­нае Астроў­скім стро­га па-ся­мей­на­му, ад­бы­ва­ецца ў спек­так­лі на чар­го­вай ве­ча­ры­не Ка­ба­на­вай — пры­люд­на. Ка­ба­на­ва ра­туе ся­мей­ны го­нар, між­во­лі пад­ка­заў­шы Ка­ця­ры­не, як за ўсё ад­каз­ваць да­вя­дзец­ца — з та­кой пры­га­жос­цю лепш у вір, ды хут­чэй, хут­чэй! А Ка­ця­ры­не ця­пер «што да­ха­ты, што ў ма­гі­лу — усё ад­но», яна спа­вя­да­ецца і… ураў­на­важ­ва­ецца, перш як ско­чыць у ва­ду, упер­шы­ню пры­ма­ючы са­ма­стой­нае ра­шэн­не! Зрэш­ты, фі­нал нам так­са­ма вя­до­мы са шко­ль­ных га­доў. Але ў Но­вым тэ­атры ён пра­гу­чаў дзі­вос­на: па­сля зна­ка­мі­та­га ма­на­ло­га пра тое, ча­му лю­дзі не лё­та­юць, Ка­ця­ры­на Ерма­ло­віч сім­ва­ліч­на скі­ну­ла до­лу пра­зрыс­ты шаль, свят­ло пры­бра­ла­ся і за­па­ла ці­ша асэн­са­ван­ня («Так ці­ха, так доб­ра», — хві­лі­ну та­му па­ўта­ра­ла Ка­ця­ры­на). Каш­тоў­ная ці­ша. Яе не па­ру­шыў ані­вод­ны воп­леск гля­дац­кай удзяч­нас­ці. І на хут­кае сцвяр­джэн­не Ці­ха­на, што ма­тух­на за­гу­бі­ла Ка­ця­ры­ну, ве­ль­мі кар­це­ла пе­ра­пы­таць — а хто за­гу­біў ма­тух­ну?

Аўтар: Жана ЛАШКЕВІЧ 

 

2.9.2016
 

Добавить комментарий