«Прымакі». Што новага старая п’еса можа сказаць пра нас, сённяшніх?
На сталічную сцэну вярнуўся, без перабольшання, адзін з найважнейшых твораў у гісторыі беларускага драматычнага мастацтва — у Новым драмтэатры адбылася прэм’ера спектакля «Прымакі» паводле аднайменнага сцэнічнага жарту Янкі Купалы. Пастаноўшчыкам стракатай фолк-рок-камедыі выступіў малады творца Арцём Пінчук, які зарэкамендаваў сябе як таленавіты рэжысёр спектаклямі «Лялечны дом» (Г. Ібсен), «Лялька. Фікус. Крама» (Я. Пуліновіч) і «Дзень» (С. Мрожак). Паглядзім жа, ці атрымалася ў аўтараў пастаноўкі знайсці шлях да сэрца гледача і што новага старая п’еса можа сказаць пра нас сённяшніх?