«Зборныя вобразы сучасных інтэлектуалаў і “абы вацеляў”, парадыйны любоўны трохкутнік, элементы абсурду і фарсу — нагода паразважаць пра супраць стаянне побыту і пачуцця, свабоды і няволі, пра ўзае маадносіны інтэлігенцыі і грамадства, высокіх ідэалаў Абсалют маладосці ды яе ідэалаў Сатырычная камедыя «Нобелеўскі тыдзень» у Новым драматычным тэатры рыхтавалася даўно і магла быць прадстаўлена яшчэ на пачатку года, калі б не пандэмія. Прэм’ера, што адбылася 2 i 3 кастрычнiка і фактычна адкрыла новы сезон пасля вялiкага перапынку, сабрала аматараў сцэнічнага мастацтва ў час, калі тэатры пачалі асцярожна адчыняць свае дзверы. І п’еса, напісаная журналістам Валянцінам Пепяляевым два гады таму, аказалася як нельга дарэчы «тут і цяпер». і абыякавасці. Пры гэтым нельга быць упэўненым да канца ў тым, што ўсё сапраўды адбываецца наяве і не з’яўляецца гульнёй фантазіі», — заўважаюць стваральнікі пастаноўкі. Галоўны сярод іх, вядома, — рэжысёр-пастаноўшчык, у ролі якога выступіў Сяргей Кулікоўскі. Выканаўцы асноўных роляў — Сяргей Шырочын, Людміла Баталава і Мілана Іванова.
У анатацыі адзначаецца: усе персанажы гісторыі выдуманыя, усе супадзенні выпадковыя, і насуперак цяперашняй апавядальнай модзе яна не заснавана на рэальнай гісторыі. Некаторыя асацыяцыі ўсё ж узнікаюць, але гэтае пытанне асабістае, цалкам ці не вельмі. Дзеянне адбываецца ў Драгічыне ў кватэры сямейнай пары. Галоўныя героі разам шмат гадоў, але, як гэта часам здараецца, жывуць на адной тэрыторыі па звычцы, не заўважаючы чалавека побач з сабой. Алег працуе ў мясцовай газеце, і ледзь не адзіная яго гордасць — вершы, напісаныя ў юнацтве. Яго жонка Уліта — бібліятэкар, але кніжніцу хутка зачыняць, бо наведвальнікаў няма. Завязка ж, традыцыйная для жанру любоўнага рамана, такая: Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымлівае іх аднакурсніца Меланья Вамп. Напярэдадні пісьменніца завітвае да былых сяброў (яна аказваецца, ці проста выглядае, маладзейшай за іх), але сутыкаецца якраз з вышэйназванымі праявамі душэўнага застою і незадаволенасці жыццём — зайздрасцю, лянотай і бяздзейнасцю. Сама ж імкнецца дзейнічаць глабальна: абуджаць, заклікаць, пераконваць. Яе асноўныя сродкі — ідэалы маладосці, былыя мары і жаданні ды, вядома, свабода, што, як вынікае з паводзін персанажаў, не такая ўжо неабходная рэч. У прыватнасці, у ёй нібы не мае патрэбы Алег, у якога некалі былі пачуцці да Меланьі. Нежаданне нешта змяняць у сваім жыцці, абыякавасць да блізкіх і да свайго жыцця, нягледзячы на, здаецца, зусім супрацьлеглыя гэтаму дзеянні з боку некаторых герояў, — асноў ная якасць зборных вобразаў гісторыі. Ды ці не складана гэта часам — бачыць далей за сябе? Напэўна. Гэта ў спектаклі пацвяр джаюць і персанажы другога плана. Такая, напрыклад, суседка Люся (ролю выканала Наталля Капітонава), якая не можа жыць без пластычных аперацый. Гратэск, што пераходзіць у абсурд, найбольш выразна вымалёўваецца і ў іншых дзеючых асобах, сярод якіх — Натэла (у выкананні Вольгі Каралёнак), упэўненая ў тым, што яе выкра далі іншапланецяне. Ды, адпаведна жанру, станоўчымі ці «нармальнымі» героямі на зваць няма каго.
У «Нобелеўскім тыдні», які дакранаецца да шматлікіх болевых кропак, мноства алюзій да твораў тэатра і кіно, знаёмых і любімых многімі. Найперш трэба згадаць лірычную камедыю Мі хаіла Казакова «Пакроўскія вароты». Тут можна знайсці паралелі і з сюжэтам, і з манерай выканання некаторых роляў… Узнікаюць пэўныя асацыяцыі з п’есай Фрыдры ха Дзюрэнмата «Вiзiт старой дамы», хоць канцэнтрацыя абсурду і жорсткасці ў спектаклі Новага тэатра значна меншая (твор, між тым, таксама некалі экранізаваў Мі хаіл Казакоў). Найвідавочнейшая і наймацнейшая ж паралель — з фiльмам Дзмiтрыя Астрахана «Ты ў мяне адна». Падчас дзеяння выконваецца знакамітая песня Юрыя Візбара. Зрэшты, спектакль не ў апошнюю чаргу цікавы сваімі музычным нумарамі, якія выконваюць Люсінэ Саядзян і Кацярына Сірыўля. Пры дапамозе папсовых песень і класічных рамансаў артысткі працягваюць маналог аўтара. Але гэта ўжо не сатыра, а тонкая лірыка: тая ж кампазіцыя «Не плач» Таццяны Буланавай у кантэксце пастаноўкі, дзе пастаянна згадваецца час маладосці і надзей, успрымаецца ўжо не як слязлівая песенька з 1990-х.

Яўгенія ШЫЦЬКА
Фота з сайта агенцтва «Мінск-Навіны».
https://zviazda.by/be/news/20201028/1603870635-absalyut-maladosci-dy-yae-idealau?fbclid=IwAR0S4u2B469etlotTtALfJNxjI35TFYXTpz2NkRvZD9dHjYgeqgww6bM-HA