Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатра імя "Якуба Коласа" (гастроли)

О СПЕКТАКЛЕ

САНЯ, ВАНЯ, З IMI РЫМАС

27 марта 2024


Уладзімір Гуркін.

Жыццёвая меладрама на 2-е дзеі.


Лёсы трох сясцёр з далёкай уральскай вёскі пераплеценыя паміж сабой. Яны разам працуюць, выхоўваюць дзяцей, жартуюць і спяваюць бяседныя песні... Спадзяюцца, што навала Вялікай Айчыннай вайны не кране іх... Бяда прыходзіць нечакана, калі на Івана, мужа Аляксандры, і на Пятра, мужа Соф’і, піша данос разбэшчаны старшыня калгаса. Папярэджвае пра гэта мясцовы міліцыянер Рымас Паціс. Кармільцам толькі адна дарога – на фронт дабравольцамі, каб там бараніць сваіх каханых і родных. У тыле застаецца Міхаіл, муж Ганны, – аднаногі інвалід, які працуе на канюшні.

Вайна мінае... Пад Сталінградам загінуў Пётр, ад гора памерла яго Соф’я... Аляксандра не дачакалася Івана, і збіраецца звязаць свой лёс з Рымасам, які дапамагаў сям’і выжыць у галодныя ваенныя гады. Але Іван усё ж такі вяртаецца...

У спектаклі пастаянна чуецца трывожнае водгулле вайны, адзінага адмоўнага персанажа п’есы. Але пад ціскам жыццёвых выпрабаванняў героі не сталі злоснымі, помслівымі – яны захавалі ў сабе чалавечую годнасць, міласэрнасць, дабрыню. Яны застаюцца напоўненымі любоўю адно да аднаго.

Рэжысёр-пастаноўшчык – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Грушоў.
Сцэнаграфія і касцюмы Святланы Макаранка.
Музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча.
Пераклад п’есы на беларускую мову Пятра Ламана.
Памочнік рэжысёра Кацярына Мураўёва.
Працягласць спектакля 1 гадзіна 40 хвілін з антрактам.



ФАНЦІКІ

28 марта 2024


Камедыя на 2-е дзеі

па п’есе «Смешныя грошы»

Рэй Куні


Сціплы англійскі бухгалтар Генры Перкінс памылкова ў свой дзень нараджэння прыносіць дадому чамаданшчык з каласальнай сумай грошай. Семсот трыццаць пяць тысяч фунтаў стэрлінгаў! Бедны клерк зусім шалее ад захаплення такім багаццем – і вырашае узяць рэванш за шэрае існаванне на адну зарплату, збегчы з жонкай на край свету, каб жыць выключна ў сваё задавальненне. Вось толькі калі так было, каб атрымлівалася тое, чаго нам хочацца? Перашкаджаюць сябры, паліцэйскія, таксіст і нават наёмны забойца. А прага грошайзмяняе свядомасць – і героі грэбуюць каханнем, сяброўствам, гонарам і абавязкам. Як жа нованароджанаму багацею і ўсім навокал не аслепнуць ад «ззяння золата» і захаваць хаця б крыху сумлення?!
Брытанскі драматург Рэй Куні добра вядомы віцебскім гледачам па спектаклі «Ён. Яна. Акно. Нябожчык.». Новая пастаноўка – у феерверку абсурдна смешных сітуацый – пакажа, куды прыйдуць тыя, хто хоча атрымаць усё і адразу, без асаблівых намаганняў.




Пастаноўка, сцэнаграфія, касцюмы Андрэя Жыгура

Музычнае афармленне Міхаіла Рудака

Пераклад на беларускую мову Міхася Мірановіча

Асістэнт рэжысёра Святлана Дашкевіч

БЛИЖАЙШИЕ СЕКТАКЛИ
САНЯ, ВАНЯ, З IMI РЫМАС

УладзімірГуркін.

Жыццёвая меладрама на 2-е дзеі.

1 гадзіна 40 хвілін з антракт


от 25 р.

ФАНЦІКІ

Камедыя на 2-е дзеі

па п’есе «Смешныя грошы»

Рэй Куні



от 25 р.

ФОТО СПЕКТАКЛЯ
ОСТАВЬТЕ КОММЕНТАРИЙ